Аўтарскі праект Наталлі Шматко «Нулявы кіламетр» папоўніўся новым выпускам. У ім аўтар праграмы распавядае пра першую газету на тэрыторыі Беларусі, якая выдавалася ў Гродне, а таксама пра тое, як апісвалі госці наш горад у 1860 годзе, што ў XIX стагоддзі было на месцы сучаснай плошчы Леніна і навошта на ігральных картах малявалі жалуды.
З 4 сакавіка пазнавальныя перадачы, прысвечаныя гісторыі, знакавым месцам і музеям, можна ўбачыць не толькі на Youtube, але і на мясцовым тэлебачанні. Лепшыя выпускі праекта паказваюць у эфіры тэлеканала «Наш горад +» у 20.00 кожную суботу і нядзелю.