Як у волатаў поўныя кішэні!
«Карманы великанов» – гэта гульня нашага аўтарства, якая выйшла пад рэдакцыяй выдавецтва “Эврыкус“. Простая дзіцячая гульня на ўвагу і хуткасць, у цэнтры якой ляжыць вясёлая скарагаворка!
Год выхаду: 2022
Ад чалавечага вока схаваная чароўная краіна, дзе жывуць добрыя волаты. Волаты вельмі любяць перелічваць свае скарбы і параўноўваць – хто з іх самы багаты?
«Карманы великанов» — гэта хуткая картачная гульня на хуткі лік і рэакцыю. Дапамажыце волатам палічыць прадметы ў іх кішэнях. Але будзьце ўважлівыя, бо за вамі сочыць хітры “Мистер Крыс” і шумная “Гусыня”!
Каму падыдзе гэтая гульня?
– для гульні з дзецьмі
– тым, хто любіць казкі
– каб навучыцца хутка лічыць
Як гуляць
Змяшайце ўсе карткі і раздайце аднолькавую колькасць карт усім гульцам. Пакладзіце ваш стос карт перед сабой тварам уніз.
1. У пачатку раўнда ўсе разам скажыце фразу “Как у великана полные карманы…” і адкрыйце па 1 верхняй картцы са сваіх стосаў.
2. Той, хто першым назаве прадмет, якого на адкрытых картках намалявана больш за ўсё, забірае сабе ўсе адкрытыя карткі і складае іх побач з сабой. Калі гулец памыліўся, астатнія гульцы могуць назваць свой варыянт і перамагчы ў раўндзе. Карткі “Мистер Крыс” і “Гусыня” змяняюць правілы гульні.
Гульня заканчваецца, калі гульцы сыгралі апошнія карткі са сваіх стосаў. Перамагае гулец, які набраў больш за іншых карт.
Склад гульні:
- 90 картак з прадметамі
- 9 картак “Мистер Крыс”
- 6 картак “Гусыня”
- правілы гульні
Антон Янкоўскі – аўтар гульні.
Гульня выдадзена выдавецтвам настольных гульняў «Эврыкус».