Гульня-сувенір падыдзе кожнаму
Замкавая Вежа стане цудоўным падарункам для вашых сяброў і сувенірам для гасцей. Яна з радасцю зойме месца як на вашай паліцы, так і ў вашым вольным часе, не даючы сумаваць добрай кампаніі.
Год выхаду: 2017
ад 14 год
2-8 чал.
10-15 хв.
Замкавая Вежа – гэта малодшая сястрычка “Вежы”, яе паменшаная копія, якая не саступае ёй у прыгажосці, а наадварот – дадае вядомай гульні новы вобраз – вобраз адной з вежаў Мірскага замка ў сучасным выглядзе.
Правілы гульні тыя ж самыя: выцягвайце па чарзе з вежы па бруску і акуратна кладзіце іх наверх, не разбураючы канструкцыю.
Гуляйце ў любімую забаву з яшчэ большай увагай і адказнасцю: ад вас залежыць, ці застанецца стаяць вежа аднаго з самых прыгожых замкаў Беларусі.
Склад гульні:
- 45 драўляных брускоў
- Правілы гульні