Прайграе той, хто разбурыць вежу.
Перад вамі новы дызайн каробкі гульні “Вежа”. У гэтай вокладцы гульня выпускаецца з канца 2018 года. Так, гэта беларускі аналаг знакамітай па ўсім свеце настольнай гульні “Джэнга”.
Год выхаду: 2018
ад 14 год
2-8 чал.
10-15 хв.
Па ўсім свеце гульня вядомая пад рознымі назвамі: у Еўропе і Амерыцы – гэта “Джэнга”, у Расеі – “Башня”, у Бразіліі – “Землятрус”, у Даніі – “Цагляны дом”, а ў Беларусі гульня атрымала назву “Вежа”. Складзіце гульнявую канструкцыю з драўляных брускоў і па чарзе вымайце па адным бруску з любога месца вежы і кладзіце яго на верхні паверх. Прайграе той, хто разваліць вежу.
Склад гульні:
- 54 драўляныя брускі
- Правілы гульні