У скрынцы з алоўкамі… і з тыгранятамі!
«Тигрята с карандашами» – гэта гульня нашага аўтарства, якая выйшла пад рэдакцыяй выдавецтва “Эврыкус“. Адзін з цікавых момантаў гульні: вам давядзецца расфарбоўваць тыгранят каляровымі алоўкамі!
Год выхаду: 2021
Гэта вясёлая і гарэзлівая гульня з простымі правіламі: адкрылі каробку і гуляйце! Must have!
У адным чорна-белым свеце жылі тыграняты, якія таксама былі чорна-белымі. Аднойчы яны знайшлі скрыню з чароўнымі алоўкамі. Яны дакрануліся да алоўкаў лапкамі, пакаталі па падлозе і прыдумалі вясёлую гульню!
“Тигрята с карандашами” – дзіцячая лагічная настольная гульня, пад час якой гульцы будуць расфарбоўваць тыгранят у яркія колеры і спаборнічаць ва ўменні хутка лічыць. Для перамогі патрэбна зафарбаваць усіх тыгранят хутчэй іншых гульцоў і быць самым уважлівым!
Кожны раўнд гульцы кідаюць кубікі, вызначаюць заданне: якіх тыгранят неабходна падлічыць. Кубік з лічбамі паказвае, на якіх паперках шукаць тыгранят, а каляровы кубік вызначае колер тегранят, якіх трэба палічыць.
Той, хто першым правільна падлічыць тыгранят, атрымае права зафарбаваць аднаго свайго тыграня. Сітуацыя ў гульні пастаянна змяняецца – і давядзецца быць вельмі ўважлівым.
Каляровыя алоўкі ўваходзяць у камплект! У каробцы з гульнёй вы знойдзеце набор каляровых алоўкаў, 4 нататніка з лісточкамі для гульні, а таксама кубікі.
“Тигрята с карандашами” подкупаюць сваёй атмасферай: гульня вясёлая, падзеі ў ёй адбываюцца хутка. Нататнікі запаўняюцца каляровымі тыгранятамі і дораць святочны настрой.
Есць і рэжым для самых маленькіх гульцоў, у якім тыгранят размалёўваюць усе ўдзельнікі, а не только самыя хуткія. Гэты варыянт гульні дазваляе выявіць пераможцу, альбо павіншаваць усіх гульцоў з цудоўнай каманднай працай.
Каму падыдзе гэтая гульня?
– дзецям, якія любяць павесяліцца
– для падарунка на свята
– усім, хто любіць жывёлаў, і асабліва тыгранят
– сем’ям, дзе любяць гуляць усе разам
– для першага знаёмства з гульнямі
Склад гульні:
- 4 нататніка з тыгранятамі
- 4 каляровых алоўка
- 2 кубіка з налепкамі
- правілы гульні
Антон Янкоўскі – аўтар гульні.
Гульня выдадзена выдавецтвам настольных гульняў «Эврыкус».