Пабудуй свой Сусвет… з дрэва
Драўляная гульня на баланс з правіламі, якія расказваюцца за адну хвіліну. Што цікава: розныя памеры дэталяў і кубік робяць кожную партыю гульні ўнікальнай. Дадатковую атмасферу стварае яе рамантычная назва “На трох кітах”, нібы вы сапраўды будуеце свой сусвет.
Год выхаду: 2017
Мы самі вырашаем, з чаго ствараецца ўласны Сусвет: з шара альбо плоскага дыска, з сілы прыцяжэння альбо чарапах ды кітоў. Сёння вам давядзецца будаваць свой Сусвет з драўляных дэталяў. Але, адважныя Стваральнікі Сусвету, будзьце ўважлівыя: ад стварэння да руйнавання – адзін неасцярожны крок.
У настольнай гульні “На трох кітах” гульцам будзе прапанавана пабудаваць і ўтрымаць свой асабісты “сусвет” на аснове трох складнікаў – драўляных брускоў, дыскаў і шайбачак. Парадак размяшчэння дэталяў вызначыць лёс – шасцігранны кубік.
Склад гульні:
- 6 драўляных дыскаў
- 6 драўляных слупкоў
- 30 драўляных шайбачак
- 1 драўляны кубік
- Правілы гульні