Настольная гульня “Дойліды”

Хто будуе, а хто руйнуе.

“Дойліды” – гэта ўжо трэцяя настольная гульня ў драўлянай серыі выдавецтва. З радасцю і гонарам прадстаўляем вам цікавы балансёр, дзе вам, будуючы свой драўляны “палац”, прыйдзецца праявіць кемлівасць і спрытнасць рук. Настольная гульня мае 6 варыянтаў правілаў, а гуляць у яе можна нават аднаму.

Год выхаду: 2018
ад 14 год
1-6 чал.
15-20 хв.

Дойлідства ў старажытныя часы было вельмі прэстыжнай прафесіяй. Велічныя касцёлы і палацы, высокія вежы і гмахі, трывалыя сцены і масты – ўсё гэта будавалі таленавітыя рукі і кемлівы розум. Уявіце, што вам таксама давядзецца стаць маладым дойлідам і пабудаваць самы прыгожы будынак. Але цяжкасць у тым, што ваш палац будзе стаяць на не вельмі ўстойлівым месцы, а вашыя канкурэнты будуць ствараць вам шматлікія перашкоды.

Перад вамі драўляны балансёр “Дойліды”. Гэта настольныя гульня, дзе вам давядзецца выстаўляць на хісткую паўсферу дэталі рознай формы і памеру так, каб драўляная канструкцыя не перакулілася. Правілы простыя, але памятайце, што тут не перакуліць – не галоўнае: перамагае той гулец, які выставіў апошнюю дэталь.

Склад гульні:

  • паўсфера,
  • 40 дэталяў дзесяці розных відаў,
  • мяшэчак,
  • правілы гульні.

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!