
100 цудоўных словаў!
Працягваем серыю гульняў “Мова”. У новай гульні мы сабралі 100 унікальных беларускіх словаў, якія ведаць варта кожнаму!

Год выхаду: 2021
ад 14 год
2-6 чал.
20-30 хв.
Перад вамі вясёлая і інтэлектуальная настольная гульня, дзе сабраныя 100 цудоўных унікальных беларускіх словаў, якія часта ўжываюцца ў паўсядзённым жыцці.
Тры разнастайныя варыянты правілаў робяць гульню цікавай. Вам трэба будзе знаходзіць літары, адгадваць і прыдумляць словы хутчэй вашых супернікаў. Унутры каробкі 100 картак з цудоўнымі малюнкамі і словамі, а таксама слоўнік з перакладам на рускую і ангельскую мовы.
“Мова. Цудоўная” – гэта добрая нагода сабрацца з роднымі і сябрамі ўтульным зімовым вечарам і паразмаўляць па-беларуску.
Склад гульні:
- 100 двухбаковых картак са словамі і літарамі
- 6 картак з пытальнікам
- Правілы гульні














