Настольная гульня “Мова. Буслік. Дом”

Першы крок да беларускай мовы

Настольная гульня “Мова. Буслік” – працяг нашага праекту “Мова”, але зараз – для самых маленькіх. Гэта серыя гульняў, якая будзе знаёміць не толькі з літарамі, але і з цікавымі беларускімі словамі, а розныя варыянты правілаў зробяць яе даступнай для дзяцей рознага ўзросту – ад 3 да 10 гадоў. Першымі ў серыі выйшлі гульні на тэму “Жывёльны свет”, “Горад”, “Дом”.

Настольная гульня выйдзе пры партнёрскай падтрымцы сеткі крамаў “Буслік”.

Дата выхаду гульні: 2017г
ад 3/ 5/ 7 гадоў
2-6 чал.
10-20 хв.

“Мова. Буслік” – гэта серыя ўнікальных настольных гульняў, якія дапамогуць палюбіць беларускую мову з дзяцінства. Гульня пазнаёміць не толькі з літарамі, але і з цікавымі беларускімі словамі, а розныя варыянты правілаў зробяць яе даступнай для дзяцей рознага ўзросту – ад 3 да 7 гадоў.

Тэма “Дом”

Складаны ўзровень настольнай гульні прадстаўлены наборам “Дом”. Амаль палова ўнікальных словаў гэтага набору дапаможа даць беларускія назвы рэчам у сваім пакоі, на кухні, у шафе, а таксама навесці чысціню па-беларуску. Апраніце цішотку, сядзьце на зэдлік і падніміце зрок на жырандолю разам з “Мовай. Буслік”.

Настольная гульня “Мова. Буслік”:

  • Знаёміць з цікавай і сакавітай беларускай мовай;
  • Матывуе да далейшага яе вывучэння;
  • У форме гульні павялічвае слоўнікавы запас;
  • Стварае добрыя ўмовы для размовы па-беларуску.

Склад гульні:

  • 32 карткі з літарамі,
  • 48 картак са словамі,
  • Правілы гульні,
  • Дадатак да правілаў.

4 варыянты гульні

“Мова. Буслік” мае чатыры варыянты правілаў, яны падзелены па ўзроўню цяжкасці і ўзросту гульцоў (для дзяцей ад 3,5,7 гадоў). Акрамя навучання беларускай мове гульня развівае памяць, увагу, эрудыцыю.

Слоўнік і хатняе заданне

У каробцы вы знойдзеце дадатак са слоўнікам па дадзенай тэме, цікавыя факты пра беларускую мову, а таксама хатняе заданне. Беларускія словы перакладзены на рускую і англійскую мовы.

Простыя правілы

У гульні простыя правілы, у іх мы прывялі для вас некаторыя прыклады. Гульнёвы працэс будзе цікавы як дзецям, так і дарослым. Вы можаце гуляць ва ўсе варыянты правілаў у любым узросце.

Для бацькоў і настаўнікаў

“Мова. Буслік” можа стаць добрым памочнікам для пазакласнага вывучэння беларускай мовы, дазволіць у гульнёвай форме пазнаёміцца з беларускімі словамі.

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!