Настольная гульня “МегаВежа”

Гатовыя да мегапаядынку?

Мы павялічылі Вежу ў 30 разоў! Цяпер драўляныя брускі ледзь змяшчаюцца на вашай далоні, а сама канструкцыя можа вырасці нават вышэй за вас. Толькі будзьце ўважлівы: гук разбурэння вежы адпавядае яе памеру! Гатовы да мегапаядынку?

Год выхаду: 2017
ад 14 год
1-6 чал.
10-15 хв.

Такой “Вежы” вы яшчэ не бачылі! Цяпер яна вырастае вышэй за ваш рост, а яе брускі ледзь змяшчаюцца ў вас на далоні. Гуляць у “МегаВежу” вы можаце ў сябе ў садзе на пікніку з сябрамі, з сям’ёй ці на карпаратыве з любімымі калегамі. Гульня стала большай, а правілы не змяніліся: вам па-ранейшаму трэба скласці канструкцыю з драўляных брускоў і не даць ёй разваліцца ў свой ход.

Склад мегагульні:

  • 54 драўляныя мегабрускі
  • Старыя і добрыя правілы гульні

“МегаВежа” на фестывалях

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!