На картах ажываюць выбітныя постаці!
Перад вамі ўнікальны прект, дзе на ігральных картых ажываюць знакамітыя гістарычныя постаці часоў Вялікага Княства Літоўскага. Гэта калода распачынае серыю “Беларускія гістарычныя ігральныя карты”.
Год выхаду: 2021
Перад вамі першая калода з серыі “Беларускія гістарычныя ігральныя карты”, прысвечаная перыяду Вялікага Княства Літоўскага. На картах вы знойдзеце знакамітых постацяў тых часоў: славутых каралёў і князёў, выбітных асветнікаў, мудрых жанчын і мужных ваяроў.
ВКЛ (поўная назва Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае), у склад якога ўваходзілі тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, часткова Украіны, Расіі і Латвіі, праіснавала з 1235 да 1569 года як самастойная дзяржава, а з 1569 па 1795 год – у ўніі з Польшчай. У часы росквіту ВКЛ яго тэрыторыі распасціраліся ад берагоў Балтыйскага мора да берагоў Чорнага. Княства было адной з самых вялікіх дзяржаў у Еўропе.
Падчас існавання ВКЛ жыло і дзейнічала шмат выбітных асобаў, некаторых з іх вы знойдзеце на картах дадзенай калоды.
Склад гульні:
- 36 ігральных карт
- Буклет