Ігральныя карты ВКЛ. Частка 2

Новая калода – новыя асобы!

Працягваем серыю “Беларускія гістарычныя ігральныя карты”, і ў новай калодзе вы сустрэнеце яшчэ 12 гістарычных постацяў часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Год выхаду: 2022
ад 18 год
2-6 чал.
10-30 хв.

Перад вамі другая калода з серыі “Беларускія гістарычныя ігральныя карты”, прысвечаная перыяду Вялікага Княства Літоўскага. На картах вы знойдзеце чарговыя 12 знакамітых постацяў тых часоў: славутых каралёў і князёў, выбітных асветнікаў, мудрых жанчын і мужных ваяроў.

Калі вы ўладальнік абедзвюх калод, то можаце абраць улюбёных герояў з першай і другой частак – і аб’яднаць у адну ўнікальную калоду.

ВКЛ (поўная назва Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае), у склад якога ўваходзілі тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, часткова Украіны, Расіі і Латвіі, праіснавала з 1235 да 1569 года як самастойная дзяржава, а з 1569 па 1795 год – у ўніі з Польшчай. У часы росквіту ВКЛ яго тэрыторыі распасціраліся ад берагоў Балтыйскага мора да берагоў Чорнага. Княства было адной з самых вялікіх дзяржаў у Еўропе.

Падчас існавання ВКЛ жыло і дзейнічала шмат выбітных асобаў, некаторых з іх вы знойдзеце на картах дадзенай калоды.

Склад гульні:

  • 36 ігральных карт
  • Буклет

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!