Сувенірныя ігральныя карты
Перад вамі сувенірныя ігральныя карты, якія мы распрацавалі па замове ОАО “Мінск Крышталь”.
Год выдання: 2018
Перад вамі арыгінальныя ігральныя карты. Такую калоду ў 1925 годзе выпускаў Мінскі лікёраналівачны завод. Арыгіналы такіх карт былі знойдзены ў маскоўскіх калекцыянераў і з поспехам адноўленыя. У 2018 годзе карты былі надрукаваныя, каб адрадзіць традыцыі, якія не толькі дазваляюць пагрузіцца ў гісторыю, але і атрымаць задавальненне ад гульні, папулярнай у 20-ыя гады 20 стагоддзя. Правобразам рубашкі карт стала калода са знакамітай фарбыкі ігральных карт Лапіных з Гродна. Яе ўпрыгожвае лісце дуба – дрэва сакральнага для беларуса.
У 1840 гады з’явіліся карты прускага і нямецкага шаблону. Сёння такія карты не выпускаюцца, але прадстаўляюць вялікую цікавасць для калекцыянераў. Такая калода прызначана для гульні “СКАТ” – папулярнай інтэлектуальнай гульні ў 20-я гады 20 стагоддзя. Яе адрозненне заключаецца ў масцях, якія, калі прыглядзецца, падобныя па аналогіі з традыцыйнымі картамі.
Склад гульні:
- 36 ігральных карт
- Буклет з правіламі гульні “Скат”
Гэта карпаратыўная замова. Яна не прызначана для продажу.