Мілая і весёлая гульня для дзяцей і дарослых.
«Ежевички» – гэта гульня нашага аўтарства, якая выйшла пад рэдакцыяй выдавецтва “Эврыкус“. Яна, падаецца, самая трапная гульня для адпачынку ў сямейным коле.
Год выхаду: 2020
Галоўнае для вожыкаў – гэта смачна падсілкавацца. Кожную раніцу рознымі сцяжынкамі яны адпраўляюцца за ежай. Выбар ласункаў багаты, але ж ежы хапае не ўсім. У сямейнай настольнай гульні “Ежевички” вам давядзецца дапамагчы сем’ям вожыкаў выбраць правільную сцяжыну, каб аказацца каля ежы першымі.
На гульнёвым полі 4 трапінкі: у сад, да дому, на ўзлесак і ў лес. У кожным месцы вожыкаў чакае ежа, дзесьці яе больш, а дзесьці менш. Колькасць ежы ў кожным месцы вызначаецца з дапамогай карт. Гульцы вырашаюць, куды адпраўляюцца іх вожыкі і выстаўляюць фігуркі свайго колеру на сцяжыны, утвараючы чэргі.
Падаецца, што вожыкам у канцы чыргі дакладна не дастанецца ежы? А вось і не, у гульні ёсць спецыяльныя карткі, якія дазваляюць абганяць іншых вожыкаў, здабываць ежу, пераходзіць на іншую сцяжынку альбо нават паесці па-за чаргой.
“Ежевички” – мілая і весёлая гульня для дзяцей і дарослых. Тут можна шукаць розныя шляхі да перамогі, ёсць месца вылічэнню і разліку. А можна даверыцца выпадку: раптамгрыбны дожджык паспрыяе росту новых грыбоў і ежы хопісць на ўсіх!
У гульні 20 древяных фігурак вожыкаў і гульнёвае поле з тканіны. Прыемныя тактыльныя адчуванні і прыгожыя кніжныя іллюстрацыі ствараюць утульную атмасферу. “Ежевички” добра падыходзяць для гульні на прыродзе, на дачы альбо зімовымі вечарамі, калі хочацца ўзгадаць лета.
Кому подыдзе гэтая гульня:
– для утульнага сямейнага вечара
– кампаніі дзяцей
– для подарунка: яркія драўляныя вожыкі спадабаюцца ўсім
Склад гульні:
- 20 драўляных фігурак вожыкаў
- 30 картак падзей
- 24 картак ежы
- 60 двухбаковых жэтонаў ежы
- жэтон “Праходу няма!”
- жэтон першага гульца
- гульнёвае поле з тканіны
- правілы гульні
Антон Янкоўскі – аўтар гульні.
Гульня выдадзена выдавецтвам настольных гульняў «Эврыкус».