Настольная гульня “Дружныя хмаркі”

Чумовая гульня для вясёлай кампаніі

“Дружныя хмаркі” – гэта першая гульня нашага аўтарства (сааўтарства), якая выйшла пад рэдакцыяй іншага выдавецтва. “Дружныя хмаркі” – гэта пераможца конкурсу “гейм-джэм” на фестывалі “Гранікон-2019”. Гульня выдадзена студыяй “ТЁМАBREW“.

Год выхада: 2019
ад 7 год
5-12 чал.
15-20 хв.

На небе жывуць дружныя хмаркі. Больш за ўсё на свеце яны любяць весела бавім час разам. Але моцны вецер пастаянна спрабуе разагнаць із у розныя бакі. Каб застацца разам, хмаркі павінны моцна трымацца за рукі.
Дружныя хмаркі – гэта гульня для вялікай кампаніі, ад 5 чалавек! Перад кожным гульцом ляжыць карта хмаркі аднаго з шасці колераў. Пад час гульні вядоўца адкрывае карту ветра, на якой намаляваныя 2 хмаркі, якіх вецер спрабуе здуць у гэтым раўндзе. Мэта гульцоў хутчэй за астатніх вызначыць, каму з гульцоў належаць дадзеныя хмаркі і схапіць іх за рукі раней за астатніх.

Але будзьце ўважлівыя, бо ў наступным раўндзе ўсе ўдзельнікі будуць гуляць за новыя каляровыя хмаркі. Дружныя хмаркі гуляюцца на адным дыханні за 10-15 хвілін і дораць массу эмоцый удзельнікам.

Склад гульні:

  • 60 картак ветру
  • 12 картак хмарак
  • Правілы гульні

Антон Янкоўскі – сааўтар гульні.

Гульня была распрацавана пад час конкурса “Гейм-джем” на фестывалі “Гранікон-2019” – і стала пераможца гэтага конкурку.

У гульні сем аўтараў: Антон Янкоўскі, Шапавалаў Сяргей, Паўлаў Зміцер, Кавалёў Юра, Чуракоў Ілля, Беларвусаў Арцём, Зайцаў Данііл.

Гульня дапрацавана і выпушчана студыяй разработкі настольных гульняў “ТЁМАBREW”. (Іллюстратар: Анастасія Забабашкіна. Дызайн: Анастасія Сянько).

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!