Настольная гульня “Чыстая кропелька”

Вясёлыя прыгоды Кропелькі

Дзіцячая пазнавальная настольная гульня, у якой галоўным героя з’яўляецца – Вада.

Год выдання: 2019
ад 6 год
1-8 чал.
15-20 хв.

“Чыстая кропелька” – гэта вясёлая настольная гульня, у якой усе малюнкі аб’яднаны паміж сабой адной тэмай – “Вада”. У гульні вам патрэбна будзе быць самым уважлівым і хуткім, каб раней астатніх знаходзіць правільныя малюнкі. Гульня мае некалькі варыянтаў, можна выбраць любы, самае галоўнае – гэта атрымаць задавальненне і весела правесці час.

Дадзеная гульня створана ГУКПП “Гроднавадаканал” у якасці сувенірнай прадукцыі і прызначана для падрастаючага пакалення, павышэнне экалагічнай і камунальнай дасведчанасці, выхавання паважлівых адносін да прыроднага багацця – вады.

У гульні вы знойдзеце брашуру, якая пазнаёміць вас з малюнкамі і расскажа пра з’явы і прадметы, намаляваныя на картах: для чаго іх выкарыстоўваюць, і як яны звязаны з галоўнай тэмай гульні – вадой.

Склад гульні:

  • 57 гульнёвых карт
  • Правілы гульні (3 карты)
  • Буклет с апісаннем картак

Гэта карпаратыўная замова. Яна не прызначана для продажу. 

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!