Настольная гульня “Чей хвост?”

Пытанне ёсць: чый гэта хвост?

«Чей хвост?» – гэта гульня нашага аўтарства, якая выйшла пад рэдакцыяй выдавецтва “Эврыкус“. У гульні ёсць тры варыянты правілаў, адныя будуць цікавыя маленькім дзецям, а іншыя прымусяць паламаць галаву нават дарослых!

Год выхаду: 2020
ад 3 год
2-4 чал.
15-20 хв.

Парася і хамелеон – што ў іх агульнага? А ў ільва і тушканчыка? Адразу і не здагадаешся… У іх вельмі падобныя хвасты: у парася і хамелеона яны гнуцца кручком, у ільва і тушканчыка хвасты з кутасікам.
Запамінайце карткі з жывёламі, шукайце супадзенні па тыпах хваста, выконвайце заданні – і перамога будзе ваша!
У гульні тры варыянты правілаў: для самых маленькіх гульцоў, для старэйшых дзяцей і для сумеснай гульні ў камандзе.

Каму падыдзе гэтая гульня:
Усім, хто шукае хуткую і вясёлую гульню
Дзецям, якія любяць жывёлаў
Гульня ў дарогу: кампактная картачная лёгка змесціцца ў кішэні!

Склад гульні:

  • 16 картак жывёл з хвастамі
  • 4 картак хвастоў (з кутасікам, паласаты, без воўны, кручком)
  • 4 фішкі гульцоў
  • 4 карткі жывёл без хваста (для правілаў гульні «Хвастатая каманда»)
  • 18 картак заданняў
  • Правілы гульні

Антон Янкоўскі – аўтар гульні.

Гульня выдадзена выдавецтвам настольных гульняў «Эврыкус». 

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!