Настольная гульня “Буквы”

Вялікая гульня ў маленькай скрыначцы

«Буквы» – гэта гульня нашага аўтарства і распрацоўкі дызайну, якая выйшла пад рэдакцыяй выдавецтва “Эврыкус“. У гэтай гульні ёсць набор картак для гульні на рускай і ангельскай мовах. Але практычна вы можаце гуляць на любоў мове, у тым ліку і па-беларуску.

Год выхаду: 2020
ад 10 год
3-6 чал.
15-20 хв.

Як схаваць вашу таемную літару? Дадаць да яе яшчэ зычных і галосных – і атрымаецца слова!

У гэтай гульні вам давядзецца вылічыць таемныя літары гульцоў і адначасова не даць адгадаць сваю літару. Для гэтага прыдумайце слова з вашай таемнай літарай так, каб у ім паўтаралася як мага больш іншых літар. Уважліва сачыце за словамі супернікаў, бо перамогу атрымае той, хто разгадае як мага больш таямніц.

Важнв: у гульні ёсць два наборы картак з літарамі – з рускімі (літары “Б”, “В”, “Д”, “К”, “М”, “Н”, “П”, “Р”, “С”, “Т”) і ангельскімі (літары “C”, “D”, “F”, “H”, “L”, “M”, “N”, “R”, “S”, “T”). Дзякуючы гэтаму вы можаце гуляць у гэтую гульню на розных мовах!

Склад гульні:

  • 20 картак з тайнымі літарамі
  • 20 картак з літарамі-падказкамі
  • картка “Адваротны адлік”
  • правілы гульні

Антон Янкоўскі – аўтар гульні.

Наста Янкоўская – дызайнер гульні.

Гульня выдадзена выдавецтвам настольных гульняў «Эврыкус». 

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!