Зараз і ў скураных чахле
Творчае згуртаванне “А-чатыры” разам з фірмай “Макей” прадстаўляе: Карты Лапіных у скураным чахле. Калі мы аб’ядноўваем для вас нашы намаганні ў накірунку стварэння прыгажосці, аднаўлення гістарычных скарбаў і падтрымання традыцый – то атрымліваецца штосьці яшчэ лепшае і каштоўнае.
Год выхаду: 2017
Адзін з лепшых беларускіх сувеніраў паўстае ў новым вобразе і афармленні. Прыгожы скураны чахол цёмна-карычневага колеру быў спецыяльна распрацаваны для Картаў Лапіных дызайнерамі фірмы “Макей” для таго, каб наш сувенір стаў яшчэ лепшым.
Беларускія ігральныя карты – гэта карты, што друкаваліся ў 20-40-х гадах мінулага стагоддзя на гарадзенскай фабрыцы братоў Лапіных і былі адноўлены ў ліпені 2017 года.
Склад гульні:
- 38 ігральных карт
- Буклет

Макей - аўтарскія вырабы са скуры
Мяняецца свет, мяняецца мода, а дэкаратыўна-мастацкая кампанія "Макей", увасабляючы традыцыйнае ўяўленне пра якасць і стыль, працягвае радаваць сваіх замоўцаў і пакупнікоў элегантнымі вырабамі са скуры ручной працы. Мы працуем на рынку ўжо каля 20 год, і па праву лічымся аднымі з вядучых вытворцаў высокаякаснай скураной галатнэрэі, дзелавых аксэсуараў і прадметаў інтэр'еру.