Вас вітае студыя распрацоўкі настольных гульняў «Кубік»

Настольныя гульні — гэта наша творчасць

«Кубік» — гэта творчая каманда аўтараў і дызайнераў з Гародні, што займаецца распрацоўкай, выданнем і папулярызацыяй настольных гульняў у Беларусі. Наша праца - гэта тое, што мы сапраўды любім. І таму - укладаем у яе ўсе нашы ідэі, высілкі, таленты і гэту бязмежную любоў да настольных гульняў.

Мы – з цудоўнага горада Гародня

Наша студыя знаходзіцца ў прыгожай і ўтульнай Гародні, якая кожны дзень натхняе нас на новыя праекты. Запрашаем усіх да нас - паблукаць па вуліцах горада і пагуляць у настольныя гульні!

Настольныя гульні

Мы займаемся распрацоўкай настольных гульняў, сярод якіх тыя, што развіваюць, вясёлыя і сямейныя, забаўляльныя гульні для кампаній, стратэгіі. Супрацоўнічаем з крыпнымі выдавецтвамі настольных гульняў.

Мова і культура

Важным прыярытэтам нашай дзейнасці з’яўляецца развіццё беларускай мовы і культуры, таму большасць нашых праектаў выдаецца па-беларуску ці на некалькіх мовах.

Ігральныя карты

Ігральныя карты – гэта цікавы і прызнаны ва ўсім свеце накірунак гульнёвай дзейнасці, які мы для сябе таксама выбралі і будзем развіваць. Намі ўжо распрацавана 5 калод!

Нашыя настольныя гульні

Космозайцы

Космозайцы

Баклажаба

Баклажаба

Стыкерпак “Мова”

Стыкерпак “Мова”

Ігральныя карты ВКЛ. Частка 2

Ігральныя карты ВКЛ. Частка 2

Мова. Цудоўная

Мова. Цудоўная

Купіць гульні

Набывайце гульні ў інстаграм

Настольныя гульні вы можаце замовіць у нас у інстаграм, і для нашай студыі гэта будзе добрай падтрымкай.  Падпісвайцеся і пішыце ў дырэкт. Гульні адпраўляем поштай па Беларусі. Пры замове некалькіх гульняў абавязкова зробім зніжку.

Падпісвайцеся

Карысная інфармацыя

Блог пра распрацоўку настолак

Мы запрашаем у наш тэлеграмм канал, дзе мы расказваем пра распрацоўку настольных гульняў, дзелімся парадамі, размяшчаем цікавыя матэрыялы і расказваем гісторыі стварэння сваіх праектаў. Будзем рады ўсім!

Чытаць

Запрашаем

Шукаем партнёраў

Ёсць жаданне зарабляць на настольных гульнях? Шукаем партнёраў, з кім маглі б сумесна ствараць цікавыя настольныя гульні. Будзем радыя супрацоўніцтву з крамамі, фірмамі, выдавецтвамі і інвестарамі. Пішыце, пазнаёмімся!

Звязацца з намі
Карпаратыўныя настольныя гульні

Мы прапаноўваем распрацоўку настольнай гульні “пад ключ”!

Карпаратыўная настольная гульня з сімволікай вашай кампаніі стене як арыгінальным карпаратыўным падарункам, так і новым нестандартным маркетынгавым рашэннем для прасоўвання вашага брэнда.

Даведацца падрабязней
Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!