Настольная гульня “Паўстанцы. Другая рэдакцыя”

Паспрабуй сам перапісаць гісторыю

Перад вамі перавыданне культавай беларускай настольнай гульні “Паўстанцы”, якая носіць ганаровае званне “першай беларускамоўнай настольнай гульні”. Гульня вышла ў пашыраным фармаце, з новым дызайнам, дадаткамі і багатым гістарычным напаўненнем.

Год выхаду: 2019
ад 14 год
4-16 чал.
30-60 хв.

“Паўстанцы” – беларуская настольная гульня, якая прапануе вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863-а года і заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш), альбо ў якасці простага беларуса паўплываць на зыход паўстання. Гульня першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць і майстэрскі блытаць прысутных – права кожнага ўдзельніка.

Упершыню “Паўстанцы” выйшлі ў 2013 годзе і набылі вялікую папулярнасць. У другой рэдакцыі гульня набыла новы выгляд і стала больш дынамічнай, пашырылася яе гістарычнае напаўненне, а таксама з’явіліся два дадаткі – “Праклён” і “Падзеі”.

Склад гульні:

  • Карткі “Персанаж” – 20 шт;
  • Карткі “Лёс” – 18 шт;
  • Картка “Выбар” – 1 шт;
  • Карткі “Зброя” + дадатак “Праклён” – 16 шт;
  • Карты “Падзей” – 12 шт;
  • Правілы гульні.
Аўтар гульні: Антон Янкоўскі

Мастак гульніНаста Янкоўская 

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!