Настольная гульня “Паўстанцы”

Паспрабуй сам перапісаць гісторыю

 “Паўстанцы” носяць ганаровае званне “першай беларускамоўнай настольнай гульні”. Менавіта яны запусцілі хвалю з’яўлення новых настольных гульняў у нашай краіне і занялі сваё пачэснае месца ў гісторыі настолак Беларусі. “Паўстанцы” – гэта першыя крокі да з’яўлення творчага згуртавання “А-чатыры”.

Год выхаду: 2013
ад 14 год
4-20 чал.
30-60 хв.

“Паўстанцы” – гэта беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863 года і прапануе заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.), альбо дасць магчымасць у якасці звычайнага беларуса ўплываць на сыход паўстання.

Гульня “Паўстанцы” першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць, бязлітасна забіваць суперніка і майстэрскі блытаць прысутных – права кожнага ўдзельніка.

Склад гульні:

  • Гульнёвыя карткі:
  • Карткі “Персанаж” – 40 шт,
  • Карткі “Лёс” – 10 шт,
  • Карткі “Выбар” – 18 шт,
  • Правілы гульні.
  • Льняны чахол.

Увага! Тыраж гульні распрададзены. Перавыданне плануецца ў пачатку 2018 года, адмыслова да 155-ых угодак Паўстання 1863-63 гг. 

“Паўстанцы” ў СМІ

Tесера

"Паўстанцы" - первая белорусская настольная игра, во время которой вы можете погрузиться в атмосферу 1863 года

Будзьма беларусамi

І калі беларусы ў гульні маюць смешныя схематычныя біяграфіі, то на картках з паўстанцамі — фотаздымкі сапраўдных людзей.

Настольный блог

Хороший подарок человеку, интересующемуся историей Беларуси или настольными играми. Вдвойне хороший подарок тому, кто интересуется настольными играми из-за небольшого тиража, читай коллекционерам.

Запрашаем!
Самая свежая інфармацыя пра нас - у інстаграм.