Настольная гульня “Мова”

Пяць варыянтаў гульні ў адной каробцы

Настольная гульня “Мова” – гэта ўпершую чаргу адукацыйны праект, які не толькі збірае за адным сталом аматараў беларускай мовы, але і садзейнічае пашырэнню нашага слоўнікавага запасу. Спадзяемся, што колькасць беларускамоўных аматараў настольных гульняў у бліжэйшы час будзе толькі шырыцца, дзякуючы нашай “Мове” ў тым ліку.

Год выхаду: 2015
ад 14 год
2-8 чал.
30-60 хв.

Настольная гульня “Мова” – гэта адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве. У аснове гульні – спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным. Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску. А 5 варыянтаў правілаў гульні забяспечаць унікальнасць і разнастайнасць гульнёвага працэсу.

Склад гульні:

  • 50 картак “Тэма”,
  • 33 карткі “Алфавіт”,
  • 1 картка “Так”,
  • 1 картка “Не”,
  • 1 картка “Дзеяслоў-прыметнік”,
  • 8 картак “Узровень ведаў”,
  • 36 жэтонаў “Ў”,
  • правілы гульні.

“Мова” ў СМІ

Мова нанова

Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску.

Будзьма беларусамі

Гульня “Мова” стане неблагім падручным матэрыялам для тых, хто вывучае беларускую.

Талака

Памятайце, галоўная мэты гульні: пашырэнне слоўнікавага запасу і распаўсюд ужытку беларускай мовы ў жыцці.

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!