Вас вітае студыя “Кубік”!

Запрашаем вас у свет настолак!

«Кубік» – гэта творчая каманда аўтараў і дызайнераў з Гародні, якая займаецца распрацоўкай і папулізацыяй настольных гульняў у Рэспубліцы Беларусь. Наша праца – гэта тое, што мы сапраўды любім. А таму – ўкладваем у яе ўсе нашы ідэі і намаганні, таленты і гэтую бязмежную любоў да настольных гульняў.

За невялікі час мы паспелі рэалізаваць ужо шмат цікавых праектаў (глядзіце каталог). У цяперашні час у распрацоўцы на розных стадыях знаходзяцца каля дзесяці праектаў.

Настольныя гульні

Мы займаемся распрацоўкай настольных гульняў, сярод якіх тыя, што развіваюць, вясёлыя і сямейныя, забаўляльныя гульні для кампаній, стратэгіі. Супрацоўнічаем з крыпнымі выдавецтвамі настольных гульняў.

Мова і культура

Важным прыярытэтам нашай дзейнасці з’яўляецца развіццё беларускай мовы і культуры, таму большасць нашых праектаў выдаецца па-беларуску ці на некалькіх мовах.

Ігральныя карты

Ігральныя карты – гэта цікавы і прызнаны ва ўсім свеце накірунак гульнёвай дзейнасці, які мы для сябе таксама выбралі і будзем развіваць. Намі ўжо распрацавана 5 калод!

Антон Янкоўскі

Аўтар, кіраўнік

Ідэйны натхняльнік, ён жа аўтар многіх настольных гульняў, той, хто сабраў усіх разам. Можа прыдумаць гульню, гледзячы на зоркі. (Так! Так і было!). Не можа спакойна сядзець на месцы, заўжды ў пошуку.
Аўтар гульняў «Паўстанцы», «Мова», «Гаспадар цмокаў»,«ВордМен».

Анастасія Янкоўская

Дызайнер, ілюстратар

Галоўны ілюстратар ў камандзе. Яна ж і асноўны крытык усіх ідэй. Малюе гульні і выхоўвае сына. Падыходзіць да працы са стараннем і адказнасцю. Ілюстратар гульняў «Паўстанцы», «На трох кітах», «Карты Лапіных», «Замкавая вежа».

Андрэй Ціцяк

Дызайнер, ілюстратар

Дзядзька Андрэй. Дызайнер. Ілюстратар. Гультай. Белы, але не пухнаты. Добры і рахманы, але паспяхова прыкідваецца злыднем. Таварыскі, сацыяльна актыўны, ныцік. Працуе за ежу. Характар мяккі. Не жанаты. Ілюстратар гульні «Гаспадар цмокаў». Зараз займаецца распрацоўкай дызайну для гульні «ВордМэн».

Ала Міцэвіч

Дызайнер, ілюстратар

Рыжая. Дызайнер. Ілюстратар. Заўсёды і ўсюды спазняецца. Інтраверт. Ілюстратар гульняў «Мова», «Вежа».

Віктар Урублеўскі

Майстар па дрэве

Галоўны па дрэве і ініцыятар драўлянай серыі гульняў. У яго залатых руках нараджаюцца брускі, і дзякуючы яму з'явіліся гульні «Вежа», «На трох кітах», «МегаВежа», «Замкавая вежа».

Ганна Ліпчанская

Рэдактар, аўтар

Яна ж - проста Аня. Аўтар. Рэдактар. Падарожнік. Характар мяккі. У жыцці кіруецца логікай. Гаворыць ціха, але злуецца, калі перапытваюць.

Асаблівая ўдзячнасць - сябрам!

Асаблівую падзяку хацелася б выказаць нашым сябрам, якія падтрымліваюць нас у нашых пачынаннях і ўсяляк садзейнічаюць нашаму развіццю. Дзякуй таленавітым фатографам, філолагам, усім, хто тэставаў гульні і ўдзельнічаў у іх выпуску. У прыватнасці, вялікі дзякуй хацелася б сказаць гэтым людзям:

  • Наташа Салама
  • Антон Бізон
  • Ілля Гелей
  • Дзяніс Вашкевіч
  • Ксенія Буйвід
  • Марына Мацкевіч
  • Кася Мазалеўская
  • Цімафей Штароў
  • Вікторыя Навашынская
  • Андрэй Вашкевіч