Настольная гульня “Вежа”

Прайграе той, хто разбурыць вежу.

Так, гэта беларускі аналаг знакамітай па ўсім свеце настольнай гульні “Джэнга”. З свайго боку мы прыдумалі ёй беларускую назву, зрабілі прыгожую каробку, ўклалі ў яе беларускае дрэва з часцінкай сваёй душы.

Год выхаду: 2016
ад 14 год
2-8 чал.
10-15 хв.

Па ўсім свеце гульня вядомая пад рознымі назвамі: у Еўропе і Амерыцы – гэта “Джэнга”, у Расеі – “Башня”, у Бразіліі – “Землятрус”, у Даніі – “Цагляны дом”, а ў Беларусі гульня атрымала назву “Вежа”. Складзіце гульнявую канструкцыю з драўляных брускоў і па чарзе вымайце па адным бруску з любога месца вежы і кладзіце яго на верхні паверх. Прайграе той, хто разваліць вежу.

Склад гульні:

  • 54 драўляныя брускі
  • Правілы гульні

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!