Настольная гульня “Диномир”

Вясёлая гульня пра маленькіх дыназаўраў

«Диномир» – гэта гульня нашага аўтарства і распрацоўкі дызайну, якая выйшла пад рэдакцыяй выдавецтва “Эврыкус“. Гульня развівае памяць і ўвагу, добра падыдзе для самых маленькіх, як першая настольная гульня.

Год выхаду: 2020
ад 4 год
2-4 чал.
10-15 хв.

Свет да пачатку часоў, па даліне гуляюць прывабныя дыназаўрыкі. Але што гэта? На паляванне выйшаў зубасты тыраназаўр, а з неба падаюць агромністыя метэарыты! Хутчэй знайдзі маленькіх даназаўрыкаў і дапамажы ім пазбегнуць небяспекі!
Адкрывайце карткі на полі і спрабуйце знайсці розных дыназаўраў, каб забраць іх сабе. Аднак калі дыназаўры на адкрытых картках супадуць, вам давядзецца прапусціць ход. Адкрыць яшчэ адну картку альбо спыніцца?!
Гульня трэніруе ўвагу, памяць і ўменне пралічыць вынік.
Шчыра запрашаем у Дынамір!

Каму падыдзе гэтая гульня:
Усім, хто шукае хуткую і вясёлую гульню
Дзецям, якія любяць дыназаўраў
Гульня ў дарогу: кампактная картачная лёгка змесціцца ў кішэні!

Соклад гульні:

  • 40 картак дыназаўраў (4 віды па 10 картак)
  • 2 карткі тыраназаўраў
  • 4 карткі яйка
  • 4 карткі метэарытаў

Антон Янкоўскі – аўтар гульні.

Гульня выдадзена выдавецтвам настольных гульняў «Эврыкус». 

Запрашаем!
Самыя свежыя навіны пра нас - у інстаграм!