
Першы крок да беларускай мовы
Настольная гульня “Мова. Буслік” – працяг нашага праекту “Мова”, але зараз – для самых маленькіх. Гэта серыя гульняў, якая будзе знаёміць не толькі з літарамі, але і з цікавымі беларускімі словамі, а розныя варыянты правілаў зробяць яе даступнай для дзяцей рознага ўзросту – ад 3 да 10 гадоў.
Настольная гульня выйдзе пры партнёрскай падтрымцы сеткі крамаў “Буслік”.


Прыблізная дата выхаду гульні: 15 снежня 2017г
“Мова Буслік” – гэта ўнікальная настольная гульня, якая дапаможа палюбіць беларускую мову з дзяцінства. Першымі ў серыі выйдуць гульні на тэму “Жывёльны свет”, “Горад”, “Дом”.
Настольная гульня “Мова. Буслік”:
- Знаёміць з цікавай і сакавітай беларускай мовай;
- Матывуе да далейшага яе вывучэння;
- У форме гульні павялічвае слоўнікавы запас;
- Стварае добрыя ўмовы для размовы па-беларуску.
Гульня знаходзіцца ў друку і ў сярэдзіне снежня з’явіцца на паліцах крамаў, але ўжо зараз вы можаце пазнаёміцца бліжэй з навінкай, прачытаць правілы і аформіць перадзамову.
Пры замове некалькі гульняў, кошт памяншаецца. (глядзіце гугл-табліцу па перадзамове)
Склад гульні:
- 32 карткі з літарамі,
- 48 картак са словамі,
- Правілы гульні,
- Дадатак да правілаў.
Для кожнага беларуса
Ужо зараз вы можаце набыць гульню сабе і сваім сябрам па перадзамове. Можна замовіць 1, 2, 3 альбо нават 10 экзэмпляраў. Пакіньце сваю замову ў гугл-табліцы, і мы з вамі звяжамся. Калі гульня выйдзе з друку, вы атрымаеце свае асобнікі аднымі з першых.
Аформіць перадзамовуДля навучальных устаноў
Мы падрыхтавалі асобную прапанову для навучальных устаноў: школ, дзіцячых садкоў, навучальных студый. Пры замове на ўсю групу/клас дзейнічае зніжка. Звяжыцеся з намі праз электронную пошту альбо па тэлефоне.
Звяжыцеся з наміДля рознічных крамаў
Калі вы прадстаўляеце рознічную краму і маеце жаданне дадаць гульню сабе ў асартымент, звяжыцеся з мэнэджэрам, і ў самы бліжэйшы тэрмін гульня будзе стаяць на вашых паліцах. Акрамя гульні мы можам прапанаваць прома-матэрыялы для вас і вашых пакупнікоў.
Знаёмімся з настольнай гульнёй
Прапануем вам бліжэй пазнаёміцца з гульнёй: цікавыя факты, фота і правілы гульні

4 варыянты гульні
“Мова. Буслік” мае чатыры варыянты правілаў, яны падзелены па ўзроўню цяжкасці і ўзросту гульцоў (для дзяцей ад 3,5,7 гадоў). Акрамя навучання беларускай мове гульня развівае памяць, увагу, эрудыцыю.
Слоўнік і хатняе заданне
У каробцы вы знойдзеце дадатак са слоўнікам па дадзенай тэме, цікавыя факты пра беларускую мову, а таксама хатняе заданне. Беларускія словы перакладзены на рускую і англійскую мовы.
Простыя правілы
У гульні простыя правілы, у іх мы прывялі для вас некаторыя прыклады. Гульнёвы працэс будзе цікавы як дзецям, так і дарослым. Вы можаце гуляць ва ўсе варыянты правілаў у любым узросце.
Для бацькоў і настаўнікаў
“Мова. Буслік” можа стаць добрым памочнікам для пазакласнага вывучэння беларускай мовы, дазволіць у гульнёвай форме пазнаёміцца з беларускімі словамі.
Фотаздымкі гульні
Некалькі картак з гульні
Фота з прэзентацыі гульні на “БэбіЭкспа”
Зрабіць замову гульні зараз!
Запоўніце гугл-табліцу, і мы з вамі звяжамся.






































