
У чэрвені мы наведалі фестываль «Вулiца Ежы», дзе разам з нашым партнёрам – сеткай крам «Знаем Играем» – правялі гульнятэку і прэзентавалі гульні нашага аўтарства: «На трох кітах», «Гаспадар цмокаў», “Мова». Хітом гульнятэкі стала МегаВежа. Да гульні выстройваліся чэргі, а гульцы збіралі вакол сябе вялікую колькасць гледачоў.
Нагадваем, што мы з вялікім задавальненнем наведаем і ваша мерапрыемства – фестываль, кірмаш, тэматычнае свята – і арганізуем вялікую гульнявую зону з настольнымі гульнямі. Мы гатовы прэзентаваць не толькі гульні ўласнай вытворчасці, але і самыя папулярныя гульні іншых выдавецтваў. Ваш фестываль мы таксама можам разнастаіць гіганцкімі версіямі настольных гульняў.
Ніжэй невялікая фотасправаздача з мерапрыемства.